Генадзь Давыдзька ў чарговым «Клубе рэдактараў» расказаў, што глядзеў анлайн-трансляцыі з акцыі на дзень Волі на сайтах недзяржаўных СМІ.

«Такіх разгубленых твараў у прапагандыстаў ад апазіцыі, я даўно не памятаю. Прычым яны часта выкарыстоўвалі нарыхтаваныя фразы «разгон», а карцінка гэтага не пацвярджала! Самае страшнае ў іх рэпартажы прагучала так: «удзельнікаў выштурхоўваюць жыватамі».

Самая ўражлівая карцінка — хлопцы ў форме са шчытамі. Але каму яны пагражаюць, гэтыя хлопцы? Яны абараняюць. А каго яны абараняюць і ад чаго? Ад пагрозы хаосу».

Давыдзька выказаў меркаванне, што не трэба крычаць на іх «фашысты».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна