Кот Змітра і Насты Дашкевічаў, які знік падчас вобшуку ў іх кватэры, вярнуўся дахаты. Пра гэта Наста напісала ў сваім фэйсбуку.

Змітра Дашкевіча і яшчэ двух маладафронтаўцаў жорстка затрымалі 22 сакавіка ў кватэры пісьменніка Уладзіміра Арлова, дзе яны манціравалі кухню. Вобшук дома ў Дашкевічаў адбываўся без прысутнасці гаспадароў. Кот, відаць, спалохаўся незнаёмых людзей і ўцёк праз адчыненыя дзверы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?