Міністэрства замежных спраў Польшчы выказала занепакоенасць з нагоды падзей у Мінску 25 сакавіка. Адпаведная заява апублікаваная на сайце МЗС Польшчы.

Прэвентыўныя затрыманні і арышты, а таксама запалохванне журналістаў і актывістаў незалежных арганізацый, якія адбываліся як на мінулым тыдні, так і ў дзень пратэсту, у тым ліку ператрус памяшканняў арганізацыі «Вясна», а таксама тыя перашкоды, якія не дазвалялі жадаючым патрапіць на месца дэманстрацыі ў Мінску, — гэта прыклады парушэння фундаментальных грамадзянскіх свабод і правоў чалавека ў Беларусі, гаворыцца ў заяве.

Польскае замежнапалітычнае ведамства таксама заклікае «спыніць прымяненне гвалту праваахоўнымі органамі і неадкладна вызваліць з-пад арышту затрыманых».

Еўрапейскі саюз хоча будаваць трывалыя адносіны з Беларуссю на аснове павагі правоў чалавека і фундаментальных свабод, у тым ліку свабоды слова, права на сходы, а таксама на захаванні правоў ўсіх грамадскіх рухаў па міжнародным стандартам і абавязацельствам.

Нагадаем, 22 сакавіка ў МЗС Польшчы таксама нагадвалі Беларусі аб выкананні правоў чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0