У горадзе Бяроза на Берасьцейшчыне каля 20 мясцовых жыхароў выйшлі на плошчу Леніна. Чатырох чалавек затрымалі міліцыянты.

Аб гэтым Свабодзе расказаў адзін з удзельнікаў акцыі, якая, фактычна, і не была акцыяй, бо людзі проста стаялі і размаўлялі, не трымаючы плякатаў і не выкрыкваючы лёзунгаў:

«Падышлі міліцыянты, папрасілі сысьці з плошчы, таму што, паводле нейкай інфармацыі, якая да іх трапіла, тут зьбіраецца несанкцыянаваны мітынг. Мы сказалі, што нічога не парушаем, працягвалі стаяць і размаўляць зь людзьмі. Празь некаторы час ізноў падышлі міліцыянты і сказалі, каб мы прайшлі зь імі «для разьбіраньня». Чатырох нас завезьлі ў міліцыю».

Пратаколу на затрыманых не складалі, сказаў суразмоўца, праверылі, ці няма якіх штрафаў ды адпусьцілі.

Пасьля затрыманьняў людзі сышлі з плошчы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру