Уладзімір Някляеў, які знаходзіцца ў бальніцы ў Брэсце з гіпертанічным крызам, даў каментар «Белсату». Ён расказаў, што 25 сакавіка ўсе дактары, якія вазілі яго па працэдурах, глядзелі на смартфонах навіны з Мінска, дзе адбывалася акцыя на Дзень Волі.

Уладзімер Някляеў быў затрыманы ў ноч з 24 на 25 сакавіка берасьцейскімі памежнікамі пасля вяртаньня з Польшчы. У складзе дэлегацыі беларускай апазіцыі і грамадзянскай супольнасьці ён сустракаўся ў Варшаве з польскімі палітыкамі, а 23-га сакавіка яны правялі дыскусію ў Сейме Польшчы. Ён збіраўся браць удзел у Дні Волі ў Мінску.

Пазней стала вядома, што ў паэта і палітыка здарыўся гіпертанічны крыз і ён быў шпіталізаваны ў Брэсце.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?