Прадпрымальнік Стась Карпаў затрыманы 26 сакавіка ў Мінску за ўдзел у акцыі пратэсту супраць парушэнняў законнасці ў Беларусі. Ёсць інфармацыя, што затрыманы таксама ягоны брат Уладзіслаў.

На пратэст з патрабаваннем вызвалення палітвязняў на цэнтральную плошчу сталіцы выйшла каля ста чалавек.

Нягледзячы на затрыманні і акцыі застрашвання, пратэсты сёння адбыліся таксама ў Оршы, Магілёве, Мазыры, Віцебску. Учора шэсці пратэсту сабралі сотні людзей у Брэсце і Гомелі. А ў Мінску 25 Сакавіка ўлады пайшлі на беспрэцэдэнтныя прэвентыўныя захады. Каля тысячы чалавек было затрымана, каб сарваць масавае шэсце за адстаўку Аляксандра Лукашэнкі.

Стась Карпаў вядомы як паэт і публіцыст. Вось ягоны «закрыты ліст» міністру ўнутраных спраў Шуневічу, які шырока разышоўся ў інтэрнэце.

У родзе Карпавых была рэпрэсаваная саветамі беларуская пісьменніца Ядзвіга Бяганская, Карпавы бралі дзейсны ўдзел у абароне Курапат у лютым.

Закрыты ліст Ігару Шуневічу: Вы упэўнены, што хочаце перамагчы?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру