Старшыня польскага Сэнату Станіслаў Карчэўскі зрабіў заяву ў сувязі з падзеямі ў Беларусі.

На сваім Твітары палітык напісаў:

«Лукашэнка губляе шанец на збліжэньне з Эўразьвязам і Польшчай. Жорсткае падаўленьне мірных дэманстрацый і арышты пярэчаць яго абяцаньням. Заклікаю ўлады Беларусі спыніць гвалт праваахоўных органаў і неадкладна вызваліць затрыманых з-пад арышту».

У сьнежні мінулага году Карчэўскі пасьля трохдзённага візыту ў Беларусь назваў Лукашэнку «цёплым чалавекам». У інтэрвію радыёстанцыі Radio Zet ён тады сказаў:

— Спадар Лукашэнка клапоціцца пра інтарэс Беларусі, гэта бачна. І бачна, што гэта цёплы чалавек.

Міністэрства замежных справаў Польшчы заявіла сёньня, што «занепакоена тым, як улады Беларусі перашкаджалі ладжаньню мірнага пратэсту ў Менску 25 сакавіка 2017 году».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?