Сёння а 18.00 каля пасольства Беларусі ў Кіеве адбудзецца акцыя салідарнасці з беларусамі.
Пра гэта паведаміла ўкраінская валанцёрка Аляксандра Алёшына.
«Памятаеце, як у 2014 годзе ўспрымаліся замежныя акцыі ў падтрымку Майдана? Пра нас памятаюць, пра нас ведаюць, пра нас не забыліся. Падтрымка, нават проста маральная, гэта значна важней, чым здаецца.
Таму я сёння а 18.00 схаджу да амбасады Беларусі ў Кіеве. Мы ведаем, што ў вас адбываецца. Мы не згодныя. Мы не даруем. Падыходзьце таксама — вул. Кацюбінскага, 3 (метро «Універсітэт»)», - напісала Аляксандра Алёшына на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».





