У інтэрнэце разгарнулася кампанія збору грошай для сямей арыштаваных. Па стане на ранак нядзелі сабрана больш за 9400 даляраў. Гэта калі не лічыць сродкаў, што людзі перадаюць сем'ям арыштаваных з рук у рукі.
Збор ідзе адначасова ў Беларусі і сярод беларусаў замежжа ў 11 краінах.
Збор ідзе праз прафсаюз радыёэлектроннай прамысловасці, а таксама праз прыватных асоб. Сярод апошніх — такія паважаныя людзі, як Ніна Шыдлоўская, Аляксей Лявончык, Надзея Нортан, Ганна Герасімава, Дар'я Кастэнка, Крысціна Шыянок ды іншыя.
Усе кантакты: на старонцы ініцыятывы ў фэйсбуку.
0
0
0
0
0
0