Трэці дзень сваякі і паплечнікі Міколы Статкевіча нічога не ведаюць пра месца ягонага знаходжання. Марына Адамовіч, жонка палітыка, спрабавала высветліць гэта ў міліцыі і КДБ, але марна. 27 сакавіка яна збіраецца падаваць заяву аб знікненні чалавека.

Сёння прадстаўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі Дзмітры Пабяржын сказаў, што ведамства не мае ніякіх звестак пра тое, дзе цяпер можа быць Статкевіч.

Мікола Статкевіч узяў на сябе адказнасць за шэсце на Дзень Волі і заклікаў патрабаваць на ім адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі.

Жонка Мікалая Статкевіч 25 Сакавіка была затрыманая на вуліцы Петруся Броўкі ў Мінску. Кажа, што супраць яе не прымянялі фізічнай сілы. «Узялі пад рукі і панеслі ў аўтобус», — кажа спн.Марына.

Фота svaboda.org.

«Мне вельмі страшна, — кажа Марына Адамовіч. — У нас была дамоўленасць, што Мікалай адзначыцца пэўным чынам, але гэтага зроблена не было. Застаецца яшчэ слабая надзея, што гэта было звязана з адключэннем у мяне ўсялякай сувязі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру