Балгарскія сацыялісты прызналі паразу на датэрміновых парламенцкіх выбарах. Пра гэта, як перадае тэлеканал Nova TV, заявіла лідар Балгарскай партыі сацыялістаў (БСП) Карнэлія Нінава. Яна павіншавала з перамогай сваіх галоўных канкурэнтаў партыю «Грамадзяне за еўрапейскае развіццё Балгарыі» (ГЕРБ).

Пры гэтым Нінава заявіла, што фарміраванне кааліцыі з пераможцамі немагчыма.

«Хачу павіншаваць ГЕРБ з перамогай. Калі яны нас запросяць на перамовы па фарміраванні кааліцыі, мы не будзем у іх удзельнічаць», - заявіла яна на прэс-канферэнцыі па выніках выбараў.

Па дадзеных экзіт-полаў, за ГЕРБ аддалі свае галасы 32,8%, сацыялісты атрымалі 28,4% галасоў выбаршчыкаў. Абвяшчэнне афіцыйных вынікаў выбараў чакаецца ў аўторак, 28 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?