Усяго постараў тры. На вентыляцыйнай шахце метро насупраць галоўнага ўваходу на станцыю Інстытут культуры размясціўся чалавек у выглядзе гопніка: «на кукішках», у спартыўным касцюме і кепцы. Побач з ім надпіс: «Гэта мы з пацанамі выкрадаем людзей. Ігар Яўсееў». [Ігар Яўсееў з'яўляецца начальнікам УУС Мінскага аблвыканкама]

Другі постар размешчаны ў арцы — ўваходзе ў двор Мінгарвыканкама. Ён прысвечаны начальніку сталічнага АМАПа Дзмітрыю Балабу. Побач подпіс: «Гэта я кірую разгонамі мірных сходаў грамадзян. За вашыя грошы».

Трэці размешчаны на «будцы Быкава» - у двары побач з плошчай Перамогі, на трансфарматарнай будцы, дзе калісьці з'явіўся, а потым быў зафарбаваны партрэт Васіля Быкава.

Тут размешчаны постар, які паказвае міністра МУС Ігара Шуневіча ў палявой форме НКВД і пісталетам у руцэ. Надпіс побач з ім абвяшчае: «Гэта я ганаруся формай і метадамі НКУС».

Чытайце таксама:

Графіці з міністрам Шуневічам замазалі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру