Супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў Бабруйску мясцовага жыхара, які падазраецца ў забойстве маці-пенсіянеркі, паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Труп жанчыны 1960 года нараджэння быў знойдзены 24 сакавіка ў адной з кватэр райцэнтра. «Згодна з папярэднім заключэннем судова-медыцынскай экспертызы, смерць жанчыны наступіла ад чэрапна-мазгавой траўмы», — паведамілі ва УУС. Па інфармацыі міліцыі, аператыўнікі высветлілі, што пенсіянерку 21 сакавіка збіў непрацуючы 34-гадовы сын. Ва УУС таксама распавялі, што ў цяперашні час мужчына затрыманы, з ім працуюць следчыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0