Раніцай 26 сакавіка ў раёне Брэста адбылася жорсткая аварыя — «Опель» перакуліўся шэсць разоў.

Як выявілася, 44-гадовы кіроўца не даў рады кіраванню. Прычына банальная — у яго крыві было 2,49 праміле алкаголю. П'янай была і спадарожніца, у яе выявілі 2,02 праміле.

Аднак абодва ўдзельнікі ДТЗ былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, таму і не атрымалі траўмаў, хоць аўтамабіль моцна пашкоджаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0