Традыцыйная добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу» пройдзе ў краіне з 1 па 8 красавіка, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Сёлетні, ужо 10-я па ліку, «Тыдзень лесу» прысвечаны аднаўленню лясоў, пашкоджаных ураганамі, якія прайшлі па тэрыторыі Беларусі летам мінулага года.
Каб паўдзельнічаць у акцыі, трэба звярнуцца ў бліжэйшы лясгас ці лясніцтва. Прыбыўшы ў абумоўленае месца ў прызначаны час, добраахвотнікі атрымаюць пасадачны матэрыял, прылады працы і інструкцыі ад работнікаў лясгаса, што і як трэба рабіць.
У Міністэрстве лясной гаспадаркі расказалі, што самай масавай за ўсе гады правядзення была леташняя акцыя: за восем дзён у ёй узяла ўдзел амаль 81 тысяча чалавек.