Як паведаміў карэспандэнту НН адзін з сяброў «Інстытута матэматыкі і кібернетыкі» Павел Бука, паводле яго звестак, цяпер следчыя фінансавай міліцыі гутараць з студэнтамі завочнай украінскай праграмы «Інстытута» і слухачамі бясплатных лекцый.

«Спрабуюць знайсці сляды фінансавай дзейнасці, нейкія распіскі, хоць ніякай фінансавай дзейнасці ў Беларусі Інстытут не праводзіў», — кажа Павел Бука.

Беларускамоўных выкладчыкаў, сяброў «Інстытута матэматыкі і кібернетыкі» Паўла Буку і Змітра Канаплянікава 18 сакавіка апыталі ў Дэпартаменце фінансавых расследаванняў КДК па падазрэнні ў дзейнасці без ліцэнзіі. Перад тым у іх дома прайшлі вобшукі.

«Інстытут матэматыкі і кібернетыкі» — гэта грамадская арганізацыя, сябры якой распрацавалі адукацыйную праграму для беларускамоўнага навучання праграмістаў.

Яны дамовіліся з Міжнародным эканамічна-гуманітарным універсітэтам імя акадэміка Сцяпана Дзем'янчука ў Роўне (Украіна). Там беларускамоўныя праграмісты вучацца асобнай плынню. У Беларусі, кажуць заснавальнікі, «Інстытут» ладзіў толькі бясплатныя лекцыі.

Праграма доўжыцца ўжо тры гады, штогод на яе набіраецца каля 15 завочнікаў, якія маюць атрымаць афіцыйны ўкраінскі дыплом.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру