Уплыў РФ на афганскіх ісламістаў расце, што можа быць звязана з дапамогай, якую аказвае Масква баевікам, сказаў генерал Кёрціс Скапароці, камандуючы войскамі НАТА ў Еўропе.

МЗС Расіі адмаўляе свае сувязі з талібамі, якія арганізуюць тэракты супраць мірнага насельніцтва і дыверсіі супраць урадавых войск і сіл міжнароднай кааліцыі, піша Reuters.

Амерыканскія жаўнеры падчас аперацыі ў Афганістане. Фота foreignpolicyjournal.com

Амерыканскія жаўнеры падчас аперацыі ў Афганістане. Фота foreignpolicyjournal.com

«Я бачу ў апошні час рост уплыву Расіі і нават, магчыма, яе пастаўкі для «Талібана»», — сказаў вайсковец на слуханні ў Камітэце па ўзброеных сілах у Сенаце ЗША. Згодна з ацэнкамі, урадавыя сілы ў Афганістане кантралююць менш за 60% тэрыторыі, а астатняя частка краіны альбо з'яўляецца спрэчнай тэрыторыяй, альбо кантралюецца баевікамі.

Прадстаўнікі «Талібана» паведамлялі, што падтрымліваюць кантакты з Масквой як мінімум з 2007 года. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?