Мінчук абакраў працадаўцу, які не выплаціў яму заробак, паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік Кастрычніцкага РУУС сталіцы Эвеліна Маркоўская.

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РУУС Мінска ў ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў затрымалі 29-гадовага жыхара сталіцы, які здзейсніў крадзеж двух ровараў і лодачнага матора з падсобнага памяшкання аўтамыйкі па вул. Валадзько. «Мужчына раней працаваў на мыйцы, аднак яго працадаўца звольніў і не выплаціў заробак. У адплату пакрыўджаны мінчук ноччу пранік у дапаможнае памяшканне аўтамыйкі і завалодаў двума роварамі і маторам ад лодкі, якія потым прадаў знаёмаму», — распавяла Эвеліна Маркоўская. На дадзены момант маёмасць вернутая ўладальніку.

У цяперашні час у дачыненні да затрыманага распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 205 (крадзеж) КК РБ. Санкцыя дадзенай часткі артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ ці штрафу, ці папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышту, або абмежавання волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўлення волі на той жа тэрмін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру