Мужчына, які ўцёк з «хіміі», напаў на таксіста ў Лідскім раёне, паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Здарэнне адбылося ўначы ў раёне вёскі Цыборы. Невядомы ехаў у таксі, зрабіў выгляд, што яму дрэнна, а пасля таго, як кіроўца прытармазіў, напаў на яго, уваткнуўшы востры прадмет у шыю. Затым ён уцёк. Падазрэнне пала на мужчыну 1986 года нараджэння, раней судзімага жыхара Слуцкага раёна. Ён адбывае пакаранне за разбой на «хіміі» у Шчучынскім раёне, а незадоўга да здарэння збег. Матывам нападу на таксіста, па папярэдняй інфармацыі, стала нежаданне разлічыцца. Кіроўца таксі шпіталізаваны.

Падазраваны раніцай быў абвешчаны ў вышук і неўзабаве затрыманы. Распачатая крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру