26 сакавіка на тэрыторыі Дзяржынскага раёна адбылася аварыя — аўтамабіль Hyundai Accent з'ехаў у кювет і сутыкнуўся з дрэвам.

Як аказалася, за стырном была 51-гадовая фотамастачка Жанна Бадак — жонка беларускага паэта, дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алеся Бадака.

Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў яна памерла на месцы.

Як паведамляе БелаПАН, развітанне з Жаннай Бадак адбудзецца 28 сакавіка з 14.00 да 14.40 у рытуальнай зале №1 на вул. Альшэўскага, 12.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру