Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі са сталіцы да Брэста і Гомеля, паведамляецца на афіцыйным сайце БЧ.

«У сувязі з сезонным павелічэннем пасажырапатоку Беларуская чыгунка прызначыла ў пастаянны зварот дадатковыя цягнікі, якія будуць курсаваць сучасным маторвагонным рухомым саставам», — гаворыцца ў паведамленні.

Так, з 5 красавіка па маршруце Мінск—Брэст—Мінск прызначаны дадатковы цягнік міжрэгіянальных ліній бізнэс-класа № 723/724, які будзе курсіраваць па серадах і чацвяргах (за выключэннем 19, 20, 26 красавіка, 4, 10, 17, 18 мая, 7, 8 чэрвеня).

З Мінска цягнік №723 будзе адпраўляцца ў 7.00, а прыбываць на станцыю Брэст-Цэнтральны ў 10.50 (цягнік робіць прыпынак на станцыі Баранавічы-Цэнтральныя).

У зваротным кірунку цягнік №724 Брэст—Мінск будзе адпраўляцца з Брэста ў 15.50, а прыбываць у Мінск у 19.30. Па шляху руху ён таксама будзе рабіць прыпынак на станцыі Баранавічы-Цэнтральныя.

З 17 красавіка Беларуская чыгунка прызначыла дадатковы цягнік міжрэгіянальных ліній бізнэс-класа №718 па маршруце Мінск-Гомель адпраўленнем з Мінска ў 14.56, які будзе дадаткова курсаваць з панядзелка па чацвер (у цяперашні час цягнік курсуе па пятніцах і нядзелях) з прыпынкамі па станцыях Асіповічы, Бабруйск і Жлобін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0