Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй падпісала ліст з паведамленнем ўладаў Еўрасаюза пра фармальны запуск працэдуры выхаду краіны з ЕС. Пра гэта паведамляе Reuters.
Апавяшчэнне будзе ўручана кіраўніку Еўрарады Дональду Туску асабіста пастаянным прадстаўніком Злучанага Каралеўства Цімам Бароу ў сераду каля 11.30 па часе GMT (14.30 па мінскім).
16 сакавіка каралева Вялікабрытаніі ўхваліла закон.