Кіраўнік Рассельгаснагляда Сяргей Данкверт даў адказы на пытанні Генеральнай пракуратуры Беларусі.

У лісце ў Генпракуратуру РФ, праз якую ідзе перапіска з беларускімі праваахоўнікамі, расійскі чыноўнік падрабязна растлумачыў прычыны забароны на ўвоз мясной і малочнай прадукцыі з шэрагу прадпрыемстваў Беларусі, паведамляюць «Известия» са спасылкай на прэс-сакратара Рассельгаснагляда Юлію Мелано.

«Ключавыя пытанні былі пра прычыны забароны паставак мясных і малочных прадуктаў з шэрагу прадпрыемстваў. Мы са свайго боку далі падрабязную справаздачу па ўсіх парушэннях, якія мы выяўлялі, праведзеных затрыманнях прадукцыі, па адхіленнях, выяўленых у выніку лабараторнага аналізу. Гэта даволі вялікі пакет дакументаў, адказы абсалютна звычайныя», — паведаміла Мелано.

Паводле яе слоў, пытанні тычыліся прычын абмежаванняў у дачыненні да жывёлагадоўчай прадукцыі з Беларусі, уведзеных апошнім часам. У адказе пералічаныя ўсе выпадкі і падставы для кожнага канкрэтнага выпадку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру