У Мінску падчас пратэстаў былі затрыманыя трое грамадзян Украіны. Дваіх суд пастанавіў дэпартаваць на радзіму, яшчэ аднаго арыштавалі на 15 сутак, паведамляе ВВС Украіна са спасылкай на прадстаўніка Дэпартамента консульскай службы МЗС Украіны Васіля Кірыліча.

Аднаго ўкраінца прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, яго дзеянні кваліфікавалі як дробнае хуліганства, сказаў дыпламат.

Пакуль затрыманыя знаходзяцца ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у Мінску.

Нагадаем, у першым выпадку гаворка ідзе пра Руслана Цярэшчанка. Міліцыя затрымала яго падчас Дня Волі ў Мінску і склала пратакол па арт. 17.1 (Дробнае хуліганства) і 23.4 КаАП (Непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы). Суддзя Камушкін вынес рашэнне пра 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Днём раней МЗС Украіны адправіў ноту ў МЗС Беларусі для атрымання інфармацыі пра прычыны і абставіны затрыманьня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?