Цела 30-гадовай жанчыны з колата-рэзанымі раненнямі выявіла ў двары дома сястра загінулай. Забойства адбылося ў адной з вёсак Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. 

У следства было некалькі версій аб датычнасці розных асоб да здзейсненага злачынства, аднак пасля апытання сваякоў і суседзяў памерлай галоўнай версіяй стала стаўленне мужа загінулай да яе асобы: родзічы паведамілі, што раней мужчына выказваў пагрозы фізічнай расправы на адрас сваёй жонкі.

Фота: sk.gov.by

Фота: sk.gov.by

У ходзе праведзеных вышуковых мерапрыемстваў цела 35-гадовага падазраванага было знойдзена ў доме яго знаёмага. Яго знайшлі павешаным.

Меркавана, мужчына падчас узніклага канфлікту некалькі разоў ударыў жанчыну нажом. Ад атрыманых ран шыі і грудной клеткі яна памерла на месцы. Пасля зробленага мужчына засіліўся.

Меркаваным матывам злачынства з'яўляецца сварка на глебе асабістых непрыязных адносін.

Па дадзеным факце Бялыніцкім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 139 (забойства): Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?