Штатная колькасць вайскоўцаў узброеных сіл Расіі перавысіла мільён чалавек упершыню з 2008 года, сведчыць указ Уладзіміра Пуціна, апублікаваны сёння.

Згодна з указам, агульная штатная колькасць УС РФ — 1 млн 897 тысяч 694 чалавекі, а колькасць вайскоўцаў — 1 млн 13 тысяч 628 чалавек.

У 2008 годзе максімальная колькасць расійскіх вайсковаслужбоўцаў была абмежаваная 1 млн чалавек. Такім чынам, калі ў 2009 годзе міністр абароны РФ Анатоль Сердзюкоў пачынаў рэформы ўзброеных сіл, колькасць генералаў, афіцэраў і жаўнераў планавалася скараціць прыкладна на 134 тысячы ад ранейшага штату.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?