Усе праграмы Сусветнага банка рэалізуюцца ў Беларусі вельмі якасна, заявіў старшы віцэ-прэзідэнт Сусветнага банка па аперацыйных пытаннях Кайл Пітэрс на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Госць адзначыў, што, знаходзячыся ў Беларусі, змог убачыць, як «будуюцца праграмы, якія Сусветны банк рэалізуе». «Усе праграмы рэалізуюцца вельмі якасна», — падкрэсліў ён.

«Мой цяперашні візіт таксама звязаны з развіццём і сцвярджэннем новай краінавай праграмы для Беларусі на наступныя тры-чатыры гады», — паведаміў Кайл Пітэрс. Старэйшы віцэ-прэзідэнт Сусветнага банка дадаў, што зараз на парадку дня дзевяць праграм агульнай сумай каля $ 1 млрд. Яны датычацца інфраструктуры, водазабеспячэння, энергетыкі, транспартнай сферы, пачынаецца супрацоўніцтва ў галіне адукацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?