Праблема з ачышчальнымі збудаваннямі ААТ «Дзятлаўскі сыраробны завод» будзе вырашацца паэтапна. Пра гэта падчас асабістага прыёму грамадзян у Дзятлаўскім раёне паведаміў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, перадае карэспандэнт БелТА.

Адна з жыхарак Дзятлава была дэлегавана ад жыхароў адразу некалькіх вуліц, дамы на якіх размешчаны непадалёк ад ачышчальных збудаванняў Дзятлаўскага сыраробнага завода. Улетку яны распаўсюджваюць невыносны пах. Прычым праблема не новая: у 2010 годзе ўжо быў распрацаваны праект рэканструкцыі ачышчальных збудаванняў, аднак не быў рэалізаваны. Цяпер праект актуалізуецца, але працы запатрабуюць сур'ёзных фінансавых выдаткаў — каля Br7 млн.

«Падобная праблема ёсць таксама ў Ашмянах, Шчучыне, іншых гарадах. Мы ад яе нікуды не сыдзем. Ачышчальныя збудаванні ўзводзіліся шмат гадоў таму, аб'ёмы вытворчасці з тых часоў выраслі ў разы. Завод дае прадукцыю, стварае працоўныя месцы, але мы павінны ўлічваць і інтарэсы жыхароў горада», — адзначыў Уладзімір Краўцоў. Ён падкрэсліў, што праблема будзе вырашацца паэтапна. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0