Патрыярх РПЦ Кірыл усклаў асноўную віну за рэвалюцыю 1917 года на інтэлігенцыю.
tass.ru
«Усё, што адбылося ў ХХ стагоддзі, гэтая мясарубка, якая перамалола ўсю інтэлігенцыю, ці не ёсць арганічным вынікам страшных злачынстваў, якія інтэлігенцыя здзейсніла супраць веры, супраць Бога, супраць свайго народа, супраць сваёй краіны?» — заявіў ён на пасяджэнні палаты папячыцеляў Патрыяршай літаратурнай прэміі. Кіраўнік РПЦ лічыць, што «інтэлігенцыя ў першую чаргу несла адказнасць за страшныя падзеі стогадовай даўнасці».
Патрыярх таксама выказаў шкадаванне, што зараз працягваецца «вайна гістарычных аргументаў». «Грамадства да гэтага часу не прымірылася ў поўнай меры ў тым, што тычыцца ацэнкі падзей стогадовай даўнасці. Напэўна, трактоўкі застануцца рознымі, але неабходна зрабіць усё, каб іх разнастайнасць не правакавала новых грамадзянскіх канфліктаў», - падкрэсліў ён.





