Генеральны дырэктар Еўрапейскага вяшчальнага саюза (EBU) Інгрыд Дэлтэнрэ заявіла, што калі на працягу наступных тыдняў не будзе знойдзенае рашэнне па ўдзеле Расіі ў конкурсе, Украіна можа быць часова адхіленая ад «Еўрабачання». Такую заяву Дэлтэнрэ зрабіла ў інтэрв'ю швейцарскаму выданню Blick, паведамляе РБК.

«Такія паводзіны Украіны абсалютна непрымальныя», — заявіла яна, дадаўшы, што ў цяперашні час вядуцца перамовы з украінскім прэм'ерам Уладзімірам Гройсманам і прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам па пошуку «аптымальнага рашэння».

«Я глыбока шкадую, што «Еўрабачанне» выкарыстоўваюць для палітычных гульняў», — заявіла Дэлтэнрэ. «Конкурс павінен радаваць мільёны людзей і аб'ядноўваць іх, а не настройваць іх адно супраць аднаго», — дадала яна.

Заявы гендырэктара Еўрапейскага вяшчальнага саюза, які з'яўляецца арганізатарам песеннага конкурсу «Еўрабачанне», гучаць на фоне рашэння ўладаў Украіны забараніць уезд у краіну Юліі Самойлавай, якая павінна была прадстаўляць Расію на конкурсе. Рашэнне ўнесці Самойлаву ў «стоп-ліст» для наведвання Украіны Кіеў абгрунтаваў тым, што спявачка выступала на фестывалі ў анексаваным Крыме. 

У сувязі з сітуацыяй EBU раней прапанаваў зладзіць дыстанцыйны ўдзел Самойлавай у конкурсе — трансляваць яе выступ падчас конкурсу па спадарожніку. Аднак «Першы канал», якому было зробленая такая прапанова, адхіліў яе. Кіеў, каментуючы прапанову EBU, заявіў, што варыянт з відэатрансляцыяй выступу Самойлавай таксама стане парушэннем ўкраінскіх законаў.

На мінулым тыдні віцэ-прэм'ер Украіны Вячаслаў Кірыленка казаў, што краіна гатовая прыняць усіх удзельнікаў конкурсу, у тым ліку і ад Расіі, але толькі таго, хто не быў заўважаны ў парушэнні ўкраінскага заканадаўства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?