У межах кампаніі «Пяцісотгоднасць», прысвечанай юбілею беларускага кнігадруку, «Беларускі калегіум» і кампанія «Будзьма беларусамі!» запрашаюць на курс лекцый пісьменніка і перакладчыка ізраільскай літаратуры Паўла Касцюкевіча «Біблія як палітычны тэкст».
Лекцыя 3-я — «Роля мамы ва ўсталяванні таталітарных рэжымаў».
4 красавіка. Мінск, вул. Залатая Горка, 2, пакой 101. Пачатак а 18:30. Уваход — вольны.





