Мужчына спрабаваў правезці рарытэтны асобнік «Майн Кампф» і зброю. А цяпер можа сесці на 7 гадоў. Як паведамілі ў прэс-службе Мытнага камітэту, легкавы аўтамабіль, у салоне якога знаходзіліся два пасажыры, ехаў з Польшчы праз пункт пропуску «Брузгі».

За рулём знаходзіўся грамадзянін Літвы. Пры правядзенні мытнага кантролю ў аднаго з пасажыраў, грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, пад верхняй вопраткай быў знойдзены рэвальвер.

Падчас далейшай праверкі ў канструктыўных паражнінах салона аўтамабіля супрацоўнікі мытні знайшлі 46 патронаў, шрот, двусечны кінжал і кнігу «Майн Кампф» 1941 года выдання.

Па заключэнні эксперта Упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці, патроны з'яўляюцца 9-мм пісталетнымі баявымі патронамі Браўнінг, рэвальвер — наразной агнястрэльнай зброяй.

У дачыненні да грамадзяніна Расіі распачата крымінальная справа. Мужчыну можа пагражаць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да сямі гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?