Беларусь і Расія не змаглі дамовіцца аб урэгуляванні газавай спрэчкі па выніках перамоў прэм'ер-міністраў дзвюх краін. Пра гэта заявіў журналістам кіраўнік Мінэнерга Аляксандр Новак па выніках гэтых перамоў, паведамляе ТАСС.

«Толькі што скончыліся перамовы па газавым пытанні паміж урадамі Расійскай Федэрацыі і Беларусі. Абмеркавалі пазіцыі бакоў, яшчэ раз зверылі бягучую сітуацыю. На жаль, не дамовіліся канчаткова аб урэгуляванні канфлікту», — сказаў міністр.

Па яго словах, Беларусь не гатовая пагасіць доўг за газ, на сёння ён перавышае $700 млн.

«На жаль, не дамовіліся канчаткова аб урэгуляванні канфлікту, у першую чаргу, у выніку таго, што беларускі бок не гатовы пагасіць назапашаны доўг без прадастаўлення расійскім бокам прэферэнцый як па цане, так і па тэрмінах, механізме фарміравання цэны. Нагадаю, што на сёння доўг складае больш за $700 млн», — сказаў міністр.

Расія адзначае недастаткова канструктыўную пазіцыю Мінска па газавай спрэчцы, дадаў Новак.

«Мы адзначаем недастаткова канструктыўную пазіцыю беларускага боку. Тым не менш, перамовы працягваюцца. Не мы пачыналі гэты канфлікт, і мы разлічваем на тое, што пазіцыя беларускага боку будзе больш канструктыўнай», — сказаў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру