22 сакавіка на сайце Міністэрства прамысловасці і гандлю РФ з'явілася фатаграфія, на якой работнікі прэс-службы адрэтушавалі лысіну кіраўніка ведамства Дзяніса Мантурава, паведамляе TJournal.
30 сакавіка ведамства выпусціла заяву, у якім прызнала наяўнасць на здымку рэтушы і назвала такія дзеянні памылковымі.
Арыгінал здымка
Адрэтушаваная версія
Праблемы з няўдалым «фаташопам» не ў першы раз здараюцца з прадстаўнікамі расійскай эліты. Адным з самых вядомых прыкладаў з'яўляецца здымак патрыярха ўсяе Русі Кірыла, зроблены ў красавіку 2013 года. Тады прэс-служба РПЦ адрэтушавала гадзіннік Breguet на руцэ кіраўніка царквы, але не звярнула ўвагі на яго адлюстраванне ў адпаліраваным стале.





