Скульптура форварда мадрыдскага «Рэала» Крышціяну Раналду стала новым мемам у інтэрнэце. Сам скульптар распавёў, што зрабіў бюст за 15 дзён па ўласнай ініцыятыве.
Reuters
Бронзавы бюст усталявалі ў аэрапорце Мадэйры, які цяпер будзе насіць імя футбаліста. Але, відаць,, як выглядае Раналду, ведаюць усе, акрамя скульптара. Карыстальнікі сацсетак змяшчаюць фота бюста ў кадры фільмаў жахаў і спрабуюць надаць рэальным фатаграфіям Раналду такую ж грымасу, як у статуі.
Мануэл Сантуш, аўтар бюста пракаментаваў сваю працу:
«Нават Ісус не ўсім падабаўся. Тут пытанне густу, і гэта не такая простая задача, як можа здацца на першы погляд. Я выкарыстоўваў фатаграфіі Раналду, якія знаходзіў у інтэрнэце, клаў іх перад сабой і працаваў. Крышціяну бачыў фатаграфіі бюста, якія пасылаў яму яго брат. Я быў з яго братам у музеі Раналду на Мадэйры і магу сказаць па смс Раналду, што ён застаўся задаволены».





