Абутак ад брэнда Fontana.
Аксэсуары ад Carlo Forti.
Адзенне Berna.
Купальнікі ад Totty.
Калекцыя беларускіх народных сцэнічных касцюмаў.
Дарэчы, жанчыны дэфілявалі пад песню «Гісторыя майго жыцця», з якой Naviband едзе сёлета на «Еўрабачанне».
Сумкі ад Corso Principe.
Традыцыйна паказы «Мода Італія Мінск» звяртаюць увагу на розныя сацыяльныя праблемы.
«У першы раз мы былі тут з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і гаварылі пра інклюзіўную адукацыю, — заявіў прадстаўнік Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі Рашэд Мустафа Сарвар. — Летась у кастрычніку мы ўдзельнічалі ў паказе з дзяўчатамі-падлеткамі, якія знаходзяцца ў канфлікце з законам. Мы казалі пра тое, што не трэба вешаць на іх ярлыкі. Сёння мы будзем гаварыць пра спорт для ўсіх. Мы думаем, што ў спорце павінны ўдзельнічаць не толькі тыя, хто будуць гуляць у нацыянальнай камандзе ці стануць алімпійскімі чэмпіёнамі. Спорт павінен быць адкрыты для ўсіх. Італія — адна з вельмі паспяховых краін у Еўропе па ўвядзенні інклюзіі ў сваё грамадства».
Адзенне ад трыкатажнай фабрыкі PAMIRA.
Абутак ад Giovanni Fabiani.
Адзенне і бялізна ад COURAGE.
З калекцыі вясна-лета «Падарожжа на поўдзень» Андрэя Варашкевіча.





