Як стала вядома «Нашай Ніве», 30 сакавіка затрыманы яшчэ адзін чалавек у рамках «справы баевікоў».

Гэта 29-гадовы бабруйчанін — маці пакуль што супраць разгалошвання ягонага імя ў СМІ.

«Гісторык, скончыў аспірантуру. Сфера навуковых інтарэсаў — ВКЛ 14—16 стагоддзя. Апошнім часам працаваў у сферы лагістыкі», — апісала нам бабруйчаніна сяброўка.

Вядома таксама, што ў кватэры затрыманага быў вобшук, падчас якога канфіскавалі камуфляжную форму і металашукальнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?