У найбліжэйшы час адбудзецца сустрэча кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і ўкраінскага прэзідэнта Пятра Парашэнкі.

Пра гэта паведамляе сайт пасольства Украіны ў нашай краіне. 30 сакавіка першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка прыняў украінскага пасла Ігара Кізіму «з нагоды ўручэння копій даверчых грамат». Прэс-служба МЗС Беларусі не згадвае, што абмяркоўвалася запланаваная сустрэча кіраўнікоў дзяржаў. Адзначаецца толькі, што гаворка ішла пра «пытанні далейшага развіцця ўсяго спектру беларуска-ўкраінскіх адносін з акцэнтам на гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянне ў рамках эканамічных арганізацый».

Сайт украінскага пасольства інфармуе, што «акцэнтавалася ўвага на важнасці падрыхтоўкі запланаванай на бліжэйшы час» сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?