Два чалавекі загінулі і яшчэ 12 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці ў ДТЗ, якое адбылося раніцай 31 сакавіка на трасе Львоў — Бібрка — Івана-Франкоўск.

Паводле інфармацыі мясцовай паліцыі, каля 06.30 у вёсцы Пятнічаны Жыдачаўскага раёна сутыкнуліся рэйсавы аўтобус Мінск—Букавель і Mercedes. Ад удару аўтобус вылецеў у кювет і перакуліўся на бок.

У выніку ДТЗ кіроўца і пасажыр легкавушкі ад атрыманых траўмаў памерлі на месцы здарэння. Па меншай меры 12 пасажыраў аўтобуса атрымалі траўмы і былі шпіталізаваны.

— Адзін з загінулых — кіроўца легкавога аўтамабіля, украінец. Асоба другога загінулага зараз высвятляецца, — распавёў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык. — У аўтобусе ехалі беларусы. Нам вядома пра дванаццаць пацярпелых. На жаль, некаторыя з іх атрымалі сур'ёзныя траўмы і знаходзяцца ў цяжкім стане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?