Некалькі дзён таму Facebook дадаў новыя функцыі, якія наблізілі сацсетку да функцыяналу Snapchat. Але некаторыя карыстальнікі заўважылі, што пасля абнаўлення мабільнага дадатка Facebook на некаторых прыладах з’явілася яшчэ адна кнопка — у форме ракеты. Што яна азначае?

Насамрэч Facebook зараз эксперыментуе з выдачай навін, таму іконка з ракетай пераключае вас на альтэрнатыўную стужку навін. Раней шматлікія карыстальнікі скардзіліся на тое, што Facebook выдае ў стужку толькі знаёмы кантэнт, з якім яны сутыкаюцца кожны дзень. Гэта прыводзіла да з’яўлення так званых «інфармацыйных бурбалак», калі карыстальнікі бачылі ў сваёй стужцы толькі тыя навіны, якія ім падабаюцца. І кожная асоба робіцца інтэлектуальна ізаляванай у сваёй «бурбалцы». Новы эксперыментальны алгарытм выдачы навін прадугледжвае паказ навін з тых крыніц, з якімі карыстальнік раней не сутыкаўся.

Альтэрнатыўная стужка навін пакуль даступная толькі на некаторых прыладах iOS і Android.

Гэта не першы выпадак, калі Facebook так актыўна эксперыментуе са сваёй стужкай навін. У 2012 і 2014 гадах сацыяльная сетка спрабавала фармаваць стужку навін згодна з лістом інтарэсаў, але новаўвядзенні так і не прыжыліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?