Сустаршыня БХД Павел Севярынец асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку яго паплечнік Дзяніс Садоўскі.

bchd.info

bchd.info

«Выкананне ўсклалі на Фрунзенскі райвыканкам. Пакуль на волі. Не ведаю, дзе мяне будуць браць, ці каля дома, ці па дарозе, ці ўжо на мітынгу а 19:00 у падтрымку палітвязняў», - адзначыў Павел Севярынец у каментары прэс-службе БХД.

Арышт прысуджаны за адну з акцый у Курапатах.

Нагадаем, што Севярынец адбываў 15 сутак арышту з 12 па 27 сакавіка за марш недармаедаў у Оршы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0