Беларусь не лічыць, што ў яе назапасіўся доўг за пастаўлены расійскі газ. Пра гэта заявіў ТАСС прэс-сакратар прэм'ер-міністра Беларусі Уладзіслаў Сычэвіч.

tass.ru

tass.ru

«Што тычыцца заяваў кіраўніка Мінэнерга Аляксандра Новака пра негатоўнасць Беларусі пагасіць так званы доўг перад Расеяй за газ, то беларускі бок не разглядае дадзеныя сродкі ў якасці абавязку», — адзначыў афіцыйны прадстаўнік беларускага ўрада.

Нагадаем, кіраўнік Мінэнерга РФ Аляксандр Новак заявіў 30 сакавіка пра тое, што беларускі бок не гатовы пагасіць назапашаны доўг без прадастаўлення расійскім бокам прэферэнцый як па цане, так і па тэрмінах, механізму фарміравання цаны. Па словах Новака, назапашаны доўг Беларусі за газ складае больш за $700 млн.

Расійскі газ для Беларусі з 1 студзеня 2017 гады падаражэў на 6,81%, да 141,1 даляраў за 1 тыс. rуб. м. Раней пры кошце ў 132 даляры за тысячу кубаметраў Беларусь плаціла 107 даляраў.

Цана на газ для Беларусі разлічваецца па кантракце ад 2014 года з улікам міжурадавага пагаднення паміж Расіяй і Беларуссю.

***

Нафтагазавы канфлікт паміж краінамі абвастрыўся ў мінулым годзе пасля сусветнага падзення цэн на энерганосьбіты. Менск назваў справядлівай цану на расійскі газ памерам 73 даляраў за 1 тыс. кубаметраў. Расія дагэтуль настойвала на выкананні дзеючага кантракту: цана Ямала плюс транзіт, захоўванне і рэалізацыя на мясцовым рынку. Кантрактная цана ў 2016 годзе складала 132 даляры за 1000 кубаметраў. У пачатку лютага Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь плаціць за тысячу кубоў расійскага газу 107 даляраў, а не 132.

З газавым пытаннем ўвязана і скарачэнне паставак нафты ў Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?