Фота Сяргея Гудзіліна

1 красавіка, у суботу, надвор'е пачне паляпшацца, тэмпературны фон будзе павышацца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе 0 … + 6°С, па паўночным усходзе краіны яна яшчэ панізіцца да -1 … -3°С, максімальная тэмпература днём + 8 … + 14°С; па паўднёвым захадзе краіны будзе цяплей - уначы тэмпература не апусціцца ніжэй + 7 … + 9°С, днём паветра прагрэецца да +15 … + 20°С.

2 красавіка, у нядзелю, чакаецца вельмі цёплы дзень, будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу + 3 … + 9°С, максімальная днём складзе ад + 14°С па паўночным усходзе да + 22°С па паўднёвым захадзе краіны.

3 красавіка, у панядзелак, атмасферны фронт абумовіць няўстойлівае надвор'е і пачне выцясняць вельмі цёплае паветра. Ноччу пераважна па паўночна-заходняй палове Беларусі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах магчымы навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу + 5 … + 10°С, максімальная днём + 11 … + 17°С, па паўднёвым усходзе + 18 … + 21°С.

4 красавіка, у аўторак, тэмпературны фон панізіцца, начная тэмпература + 2 … + 9°С, максімальная днём + 7 … + 13°С, толькі па поўдні паветра прагрэецца да + 16°С.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру