31 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска мусіў адбыцца суд над лідарам Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам.

Аднак ягоная прысутнасць ад пачатку была пад пытаннем — разам з калегам з правацэнтрысцкай кааліцыі ён удзельнічае ў кангрэсе Еўрапейскай народнай партыі на Мальце і вярнуцца дадому меўся толькі сёння ўвечары.

Памочніца старшыні суда Лізавета Лякса паведаміла Свабодзе, што праз адсутнасць падазраванага ў адміністрацыйным парушэнні справа не разглядалася, працэс перанесены на 5 красавіка.

Раней Анатоль Лябедзька выказаў думку, што падставай да чарговага суда мог стаць адзін з рэгіянальных маршаў супраць «дармаедскага» дэкрэта № 3. 10 сакавіка разам з Віталём Рымашэўскім і Юрасём Губарэвічам ён ужо быў асуджаны на 15 сутак за акцыю ў Маладзечне, Вольга Кавалькова з БХД была пакараная 7 суткамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру