Афіцыйны прадстаўнік Беларусі на міжнародным конкурсе песні «Еўрабачанне-2017» гурт Naviband з кампазіцыяй «Гісторыя майго жыцця» выступіць у другім паўфінале пад нумарам 15. Пра гэта абвясцілі арганізатары конкурсу.

Сёлета парадкавыя нумары ўдзельнікаў паўфіналаў «Еўрабачання-2017», як і ў мінулыя гады, вызначалі прадзюсары песеннага форуму.

Першы паўфінал 9 мая: 1. Швецыя; 2. Грузія. 3. Аўстралія; 4. Албанія; 5. Бельгія; 6. Чарнагорыя; 7. Фінляндыя; 8. Азербайджан; 9. Партугалія; 10. Грэцыя; 11.Польша; 12. Малдова; 13. Ісландыя; 14. Чэхія; 15. Кіпр; 16. Арменія; 17. Славенія; 18. Латвія.

Другі паўфінал 11 мая: 1. Сербія; 2. Аўстрыя; 3. Расія; 4. Македонія; 5. Мальта; 6. Румынія; 7. Нідэрланды; 8. Венгрыя; 9. Данія; 10. Ірландыя; 11. Сан-Марына; 12. Харватыя; 13. Нарвегія; 14. Швейцарыя; 15. Беларусь; 16. Балгарыя; 17. Літва; 18. Эстонія; 19. Ізраіль.

Міжнародны конкурс песні «Еўрабачанне-2017» пройдзе ў Кіеве з 9 па 13 мая.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру