Радыё Свабода атрымала адказ прэс-службы МЗС Польшчы ў сувязі з вобшукам у офісах Белсата ў Мінску.
«Пасол Польшчы скантактаваўся з МЗС Беларусі і заклікаў неадкладна высветліць гэтую справу. Пасольства застаецца ў пастаянным кантакце з кіраўніком офісу Белсата ў Беларусі», — гаворыцца ў адказе знешнепалітычнага ведамства Польшчы.





