Беларусь стала «перавалачнай базай» для паставак санкцыйных прадуктаў з Еўропы ў Расію пасля ўвядзення на іх эмбарга. Пра гэта сёння на калегіі Рассельгаснагляду заявіў міністр сельскай гаспадаркі Расіі Аляксандр Ткачоў.

«Беларусь скарысталася перавагамі зоны свабоднага гандлю на тэрыторыі Еўразійскага саюза і ў кароткі тэрмін стала найбуйнейшай перавалачнай базай санкцыйнай прадукцыі на тэрыторыю Расіі», — сказаў Ткачоў, назваўшы падобную палітыку беларускіх уладаў «імкненнем стаць уваходнымі варотамі, або, калі заўгодна, заднімі дзвярыма, расійскага рынка».

«Гэта вялікая спакуса у абыход абмежаванняў для шэрагу заходніх краін, завезці да нас санкцыйную прадукцыю», - падкрэсліў міністр.

Паводле яго слоў, з моманту ўвядзення харчэмбарга ў 2014 годзе Беларусь заняла звыш 15% імпартнага рынку Расіі. Яшчэ ў 2012 годзе доля паставак прадукцыі з гэтай краіны не перавышала 1%, падкрэсліў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?