У красавіку 2016 года суд пастанавіў, што пенсіянер абражаў прадстаўнікоў улады і прыняў рашэнне ўжыць у дачыненні да яго «прымусовыя меры бяспекі і лячэння».
14 лістапада пенсіянера накіравалі ў псіхіятрычны шпіталь, дзе ён знаходзіўся ўвесь гэты час без аніякага лячэння, але пад наглядам дактароў. Пасля таго як урачэбна-кансультацыйная камісія Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя прыняла рашэнне, што знікла неабходнасць далейшага ўтрымання пенсіянера ў бальніцы, суд гэта таксама падтрымаў. Судовае рашэнне ўступіць у сілу 3 красавіка.





