Гандлёвыя месцы на рынках Мінска для пенсіянераў і інвалідаў будуць прадастаўляць бясплатна, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні гандлю і паслуг Мінгарвыканкама.

Адпаведнае пагадненне заключанае паміж гарадскім выканаўчым камітэтам і кіраўнікамі рынкаў. Без аплаты можна рэалізоўваць да 20 кг сельскагаспадарчай прадукцыі, вырашчанай на зямельным участку, прадастаўленым для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, садоўніцтва, агародніцтва.

Бясплатныя гандлёвыя месцы даюцца з 1 красавіка да 1 снежня на наступных аб'ектах: «Гандлёвыя рады» (пр. Партызанскі, 99); «Чыжоўскі рынак» (пр-д Ташкенцкі, 5а); «Свелта» (вул. Малініна, 35а); «Серабранка» (вул. Пляханава, 89); «Велазаводскі» (зав. Рабочы, 5); «Маскоўскі» (пр. газ. Звязда, 16); «Малінаўка» (вул. Ясеніна, 76); «Уральскі» (вул. Фролікава, 8); «Уручча-3» (вул. Нікіфарава, 51); «Усход» (вул. Славінскага, 45а); КТУП «Мінскі Камароўскі рынак» (вул. В. Харужай, 8); «Ракаўскі кірмаш» (вул. Д. Марцінкевіча, 11); «Заходні» (вул. Бурдэйнага, 6); ТАА «Гандлёвы дом «Ждановічы» (вул. Ціміразева, 123).

Права на льготу павінна пацвярджацца дакументамі — пасведчаннем і даведкай аб тым, што рэалізуемая прадукцыя вырабленая фізічнай асобай і (ці) асобамі, якія знаходзяцца з ім у адносінах блізкага сваяцтва, на зямельным участку, што знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, прадастаўленым для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома, вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, калектыўнага садаводства, дачнага будаўніцтва, агародніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0