У Савеце Федэрацыі Расіі падрыхтавалі папраўкі ў закон «Аб гандлі», якія значна абмяжоўваюць час працы гіпермаркетаў. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні камітэта савета федэрацыі па аграрна-харчовай палітыцы і прыродакарыстанні Сяргей Лісоўскі, піша ВВС.

«У суботу-да 4 гадзін вечара, у нядзелю — не працаваць наогул, а ў будні-да 9 гадзін вечара, ніякіх 24-гадзінных гіпермаркетаў», — заявіў Лісоўскі, які і з'яўляецца ініцыятарам паправак.

Паводле яго слоў, законапраект накіраваны на падтрымку малых прадпрыемстваў гандлю.

Лісоўскі спасылаецца на досвед еўрапейскіх краін, дзе час працы гіпермаркетаў абмежаваны ў выхадныя дні:

«Я літаральна тыдзень таму нямецкім аграрыям дакладваў, як у нас працуюць гандлёвыя сеткі. Яны на мяне паглядзелі і спыталі, як вы наогул выжываеце? Каб прадуктовы гіпермаркет працаваў 24 гадзіны ў суткі — гэта ж канец любых іншых формаў гандлю!»

Сапраўды, у многіх краінах Еўропы праца гіпермаркетаў у выхадныя абмежаваная, аднак гэта, як правіла, звязана з намаганнямі прафсаюзаў, якія адстойваюць правы супрацоўнікаў гіпермаркетаў на адпачынак у выхадныя.

Лісоўскі адзначыў, што законапраект плануецца ўнесці ў восеньскую сесію парламента.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?